We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Vostraŭ adzinoty

by Purple Sunset

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Гляджу я праз вакно на сусвет, Што не адлюстрўваецца ў вачах І яшчэ адзін год ляціць прэч Лісток апаў, каб яго пахаваць Вецер ірвецца ў маё вакно Ён уцякае ад шэрай імглы Ён забыўся на ласку даўно, Замест людзей там галодныя ільвы Больш не пануюць павага, прыняцце У сусвеце меркаванняў, паняццяў Аніякай розніцы, хочам ці не - Мы больш не будзем такімі, як раней Праменьчык сонца, вазьмі маю руку Пакажы свой край, я з табой уцяку Я на кані ля рэчак лясных Уцякаў ад позіркаў зорак малых У хованкі ў жытнім полі гуляць Праз вогнішча цёмнай ночкай скакаць І разам з рэхам хацеў я спяваць - А трэба на свой настрой паляваць І ўжо смяецца прамень за вакном, Хоць просіць свята душа, ўсё адно Накрыў пустэчы туман з галавой - Вось ты старэйшы яшчэ на адзін год Что я магу змяніць вакол? Можа, зазірнуць у другое вакно? Ці надзець ружовыя акуляры? І для мяне толькі вясёлка зайграе Месяц рагаты, ты раскажы мне, хто я такі Месяц рагаты, назаві мне мае грахі Вітаю цябе, не стой на парозе - Раскажы, што бачыў ты ў дарозе Наша жыццё - гэта мноства пытанняў Адказ мы пачуем у спевах світання У спевах світання
2.
Na łancuhu 11:21
Дзецям дарослымі хочацца стаць Хочаць дарослыя ў дзяцінства назад Быць непасрэднымі, верыць у дабро Забыць ўсе праблемы - для цябе ўсё вакол Каб застацца на месцы, бяжым мы хутчэй І будзе тут цесна, як станем сталець Лягчэй жыць і марыць, чым марыць, каб жыць Імгненне, як птушка, так хутка ляціць Цяпер ты дарослы, Цяпер гэта твой ўласны свет! Працуеш за ежу Каменныя межы Кватэры належаць Навінам нясвежым Напэўна, не верыш Ніяк не праверыш Што больш не умееш Ты думаць Працуеш за ежу Каменныя межы Кватэры належаць Навінам нясвежым Напэўна, не верыш Ніяк не праверыш Што больш не умееш Ты думаць і перажываць Думаць больш не трэба Рот зашыюць табе Навучаць жыць правільна Свет вакол чужы Складана становіцца жыць Па іх правілам Нас сутыкнулі ілбамі Мы гэтаму рады Мы больш не злосныя Не адчуем эмоцый Кінулі нам костку - І выбух моцны Накрые ўсё вакол... Сам па сабе ты ў той барацьбе За ідэалы, ў якія ты верыў Мары давалі надзею табе Што не дарма тваё сэрца б'ецца Людзі - як слоік, што у дзяцінстве пусты Як выйдзе ў свет, ён напоўніцца брудам Вароты зачынены, палаюць масты Цяпер ты дарослы, цяпер ты На ланцугу Мы запавет, што продкі пакінулі нам, забылі Каб дыхаць лягчэй, чым учора, патрэбны ўспаміны Нам сцерлі пачуцці, сцерлі боль, пакінулі слова Жалезнае сэрца нібыта смяецца, і слёзы ўсе ссохлі Ланцуг забабонаў, абмежаванняў, стэрэатыпаў Шмат бессэнсоўных устояў, нібы лавіна Чалавецтва часу калясніцу рухаць павінна Замест таго з ключом у кішэні сядзім мы На ланцугу На ланцугу Паўсюль хмарачосы Да неба ўзносяць як мага далей Дай мне слова добрае - І загояцца раны мае Мара як гарызонт, Дакранешся - а яго няма Дзе ноч - там світанне Дачакайся яго, не ўцякай Сустрэнь світанне З празрыстай душою, свабодай ў вачах І сонца ўстане, Што бачыла ў свеце раскажа нам Дазволь у крыніцу Лясной люстэрка паглядзець Назад у дзяцінства Так хочацца на крылах лясной птушкі мне паляцець!
3.
Nie škada 05:54
Вялікія хлопцы гуляюць у вайнушку з жывымі людзьмі Голад фізічны перамагае голад духоўны Твая лядоўня - твой гаспадар І развязалі вочы Феміды, падаем мы Туды, дзе за грошы нам дазваляюць верыць У клетцы з купалам залатым - нам не шкада Уцякаць з бутэлькай у іншую рэальнасць, і там перамагаць Больш няма павагі і лаяльнасці, тут пануе страх Асаблівыя падазраюць, што яны звычайныя А звычыйныя пра сябе думаюць, як асаблівыя Так і жывем Мы - пераможцы над логікай, і сэнсам, і сабой Нічога больш на свеце мы не ўмеем, бо жывем толькі вайной З паветранымі млынамі ваюем. і будучыняй сваёй Хоць ворагаў даўно ужо няма, не спыняецца той бой Хто на свеце самыя ціхія? Тэлебачанне адкажа, вось ён, вось адказ: Альбо мёртвыя, альбо сытыя Кожны раз здаецца, заўтра настане твой час Сыты дакажа галоднаму Што ён сыты таксама Мы даказваем адзін аднаму Стоя на вогнішчы, добра што ў нас усё
4.
Зноў час губляеш, Заносіш грошы Каб слухаць байкі Пра свет прыгожы Што за дзіўны жарт?! Прынцэсы, прынцы Сядзяць на пальмах І робяць выгляд, Што вырашаюць Як нам жыць далей? Акцёраў мноства, Нікому слухаць Шкада цвярозых У гэтым брудзе Вокны расчыняй! Глядзім ваўкамі, Збіваем ногі, Білет да шчасця Хутчэй на волю - Латарэйны білет Касмічны карабель, мне бы ўцячы далей Праз зорны акіян, знойдзе там спакой душа Мабыць, мы забылі Сваё сумленне Трэба бараніць, а не гандляваць ім Мары пра прынцаў І прынцэс Сумленне наша захапляюць Касмічны карабель, мне бы ўцячы далей Праз зорны акіян, знойдзе там спакой душа асалоду ад жыцця Нам не патрэбны людзі, Эмоцыі нам суддзі - Як лёд, душу скавалі Чарговы скрэмзаў сшытак, Жыццё дае нам выбар А чаго мы хочам самі? Здаецца, што ідзем мы Куды падуе вецер Хто ты, ўладальнік ветру? Глядзім у тэлеэкраны У ружовых акулярах Хто каго - ты ці інфахваля? Праз закрытыя дзверы дажджу Сваю крыўду я нясу Па-над лужамі нясе мяне Карабель Касмічны карабель Касмічны карабель Халоднаму сонцу мяне не сагрэць І вецер мой боль не прагоніць далей Карабель Працягваюць кідаць кінжалы Ў твае грудзі, крыві ім мала Сорамна не стане ім ніколі За адной бядой - другая Нібы лесвіца крывая Там, дзе рэчаіснасць сустракае вечнасць Быць моцным, каб ведаць, каб верыць, каб моцным быць Вера - мой шлях да чароўных таямніц Каб атрымаць асалоду ад жыцця Часам вакол азірнуцца хопіць нам
5.
З апошніх сіл спрабую ўхапіцца я За белы дырыжабль майго жыцця Спрабую я паспець - не дастае рука Вецер, дапамажы самім сабою стаць Як проста застацца тут, У зоне камфорту, дзе мой дом Што даказваць і каму, Калі сам сабе я цар і Бог? Навошта мне гэты свет, Дзе маланкі і рабаўнікі, Ці машына дзе саб'е, Пакуль збіраў касыя позіркі Белы дырыжабль, ты ляці Хваляй надзеі накрый родныя мясціны Белы дырыжабль, ты ляці Хваляй надзеі накрый родныя мясціны Як проста застацца тут І сваё каханне не знайсці, Водар кветак не адчуць, Не сустрэць світанне ля ракі, На канцэрце не сыграць, Не пажаць сяброўскую руку... Прагу да жыцця не стрымаць, Як адчування, што знойдзе мяне цуд Белы дырыжабль, ты ляці Хваляй надзеі накрый родныя мясціны Белы дырыжабль, ты ляці Хваляй надзеі накрый родныя мясціны Часам нібы знікнуць хочам У зоне свайго камфорту Не думаць ні аб чым. І будзе ісці Жыццё міма нас Каб да неба нам узняцца, Трэба шмат разоў упасці Выбар за табой, Сябар мой Мы ня будзем маладзець Праз акіян у навальніцу Дзе мой бераг, каб прыбіцца? Дзе я патрэбен Дзе мяне сустрэнуць Каб жыць, а не існаваць Збавіцеляў мы ўсё чакаем Збавіцелі - гэта мы самі Вораг мой - гэта я, І доўга як Ішоў да разумення
6.
Скрозь люстэрка сямі азёр, Я вандрую скрозь сем вятроў Дзе знайсці аблічча сваё? Хуткае, як гульня, жыццё Толькі крануў - а яно ўсё далей На крыле мары я лячу Пралятаю усю зямлю І паўсюль, як грыбы, хмарачосы Ўсё вышэй ад зямелькі ўзносяць Як тут Бог усё за тыдзень стварыў? Слугі сталі і машын Кілеры маёй душы Прывялі мяне ў дзіўны край, Нашае будучыні храм Каб паказаць стварэнне людзей Справядлівы свет марыў я знайсці Ногі збіў, не ведаючы, куды ісці Каб у гэтым краі сонца знайсці Ні грошай, ні кахання, толькі прывідны боль Сонца быццам электрычным прамянём Гуляе са мной Зазірні ў край невядомы, кранаючы будучыню Я з анёламі і чарцямі блукаў Сваю мрою я ля небакраю гукаў Разам з рэхам крычаў Хваробы, бедната... палае зямля Магчыма, ёсць зямнога раю абсяг... На раскалённых вуглях Зазірні ў край невядомы, кранаючы будучыню Замкі з крышталя, нібы з дзіцячых мрой Сасулькі да зямлі, скавана ўсё ільдом Нібы шкляной плітой Нафты больш няма ў жылах пад Зямлёй Не цячэ па ім Зямлі-матулі кроў Чорная кроў Зазірні ў край невядомы, кранаючы будучыню Толькі зоркі нам пакажуць новы шлях Калі будзе той, гатовы хто шукаць Як у фільме жахаў Кажуць, што фантастыка ўжо за вакном Холаду Галактыка ідзе вайной Вітайце гаспадароў! Зазірні ў край невядомы, кранаючы будучыню
7.
У апошніх надзеях я Пад жоўтай коўдрай восеньскай Колькі б я не Колькі б не крычаў Колькі б не маліўся я сваім багам Сам насам я тут с сабой Нібы тут мой родны дом І нават пажоўклы пясок Стаў мне такім родным Я уладар Празрыстых завей Паміж крыштальных сцен У маёй галаве Як мне Дакрануцца да нябёс? Дзе ільдзінка-хмарачос З вышыні пакажа мой лёс Мой анёл Пакажы, дзе табе баліць Раскажы, як мне далей жыць На гэтым дзіўным востраве Пераможца шматмільённых латарэй Скінеш ты аковы, крылы на спіне Сонца асляпляе вочы блікамі на вадзе Здаецца, нібы я Іду не па той дарозе Не лечыць нас больш час - Ён толькі абязбольвае Быць самім сабой У наш час вельмі нудна Чакай, чакай мяне - Сустрэча будзе хутка Нібыта выпадкова Крану тваю руку я Дзень за днём Свабода як палон Палон нібыта сон Сам насам я з сабой Свабода ў часу кіпцюрах І быццам нейкі жах Мне зноў зрывае дах Я на сямі вятрах Блакітных ніцяў покрыве Мацней за цэлы свет Зброі маёй мішэнь Ўздымае ўсё вышэй Фальшывае свабоды цень У летаргічным сне Ўцякаю ад сябе Праз сто нябачных сцен Да адзіноты вострава Жыццё - штодзённы рух Паміж працягнутых рук Дзе ўсе баяцца сцен Мы іх знішчаем кожны дзень Мы ніколі не будзем ведаць, навошта Прыйшлі мы на гэты закінуты востраў Ўсё роўна ўсё скончыцца, ўсё мы забудзем Баімся адзін аднаго мы, таму што Праўды кошт такі балючы Твой час настане, калі ты захочаш Устань і ідзі, калі ты моцны Ад марскога паветра заняло дух мне Як знайсці мне прытулак ад прывідных думак Дзе нам будуць рады

about

"Паветраны замак" - чацвёрты альбом гурта Purple Sunset. У альбом увайшлі 7 кампазіцый.
Разам з папярэднімі альбомамі "Уцякаць" і "Паветраны замак", новая праца гурта завяршае своеасаблівую трылогію, прысвечаную розным хваробам чалавечае душы і навакольнага свету цераз прызму думак звычайных 20-гадовых юнакоў. Калі альбом "Уцякаць" быў прысвечаны праблемам навакольнага свету і жывёльнай барацьбе за месца пад сонцам, "Паветраны замак" - хваробам чалавечай душы - абыякавасці, жорсткасці і вар'яцтву, то "Касмічны карабель" прысвечаны пошукам шляхоў выхаду з зоны камфорту, змаганням са страхамі і звычайным спробам штосьці змяніць у жыцці. Мары пра шчаслівы латарэйны білет альбо белы дырыжабль, які пранясе да лепшага жыцця, наведваюць многіх з нас. Здаецца, што для гэтага патрэбны нейкія вышэйшыя сілы, але гэта не так - птушкі таксама не за дзень вучацца ляцець. Шмат складаней пераадолець свае страхі і забабоны, што перашкаджаюць зрабіць нам нешта вялікае і нават нешта простае. Пасля сутыкнення з нашым рознакаляровым сусветам, асабіва з яго цёмнымі бакамі, змаганне за выхад з зоны камфорту часта так і застаецца полем бою ў галовах.
Музыка альбома працягвае эксперыментальную лінію папярэдніх двух альбомаў трылогіі: арт-рокавыя формы і прог-рокавыя п'есы мяжуюць з больш простымі кампазіцыямі і мелодыямі, з хард-рокавымі рытмамі ў якасці шкілетаў і амаль электроннымі сэмпламі ў якасці прыпраў.

credits

released April 21, 2020

Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming
Mikałaj Sviatocha - guitars, bass guitar

Lyrics by Alaksiej Klamiata
Music by Alaksiej Klamiata (2, 4-7) and Mikałaj Sviatocha (1-3, 6)
Arrangements by Purple Sunset
Production, mixing & mastering by Alaksiej Klamiata
Artwork by Mikhail Zamakhaev, Yulia Melnikova, Mikałaj Sviatocha

license

all rights reserved

tags

about

Purple Sunset Vileyka, Belarus

Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.

contact / help

Contact Purple Sunset

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Purple Sunset, you may also like: