We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Imhnie​ń​ni

by Purple Sunset

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
2.
Koła 06:30
А за вакном людзі Ізноў б'юцца за крошкі А назаўтра мы будзем Стаяць, як вучні, ля дошкі, Як на судзе, мы раскажам Як мы правялі лета, На экранах пакажам Як жыццё праляцела А кола коціцца зноў Грукоча на ўвесь раён У коле вавёркі збіваюцца з ног На вочы папасціся ім не дай Бог! А кола палохае Людзей-мурашак Што ўцякаюць з работы У абрыдлы мурашнік Ну а там іх чакае Глыток віна, луста хлеба Хто схаваўся ў стакане, Іх не трывае больш глеба А кола коціцца зноў Грукоча на ўвесь раён У коле вавёркі збіваюцца з ног На вочы папасціся ім не дай Бог! Іх за руку прыкавалі Адно да аднаго Каб яны больш не ўцякалі Дзе хлеба і віна больш А можа там ім раскажуць Што яны не мурашкі? Хутка скончыцца шчасце, Бо схаваць гэта цяжка А кола коціцца зноў Грукоча на ўвесь раён У коле вавёркі збіваюцца з ног На вочы папасціся ім не дай Бог!
3.
Каметы доўгі хвост Забраў чарговы год І позіркам вачэй Трымай ты момант той Магчыма, ён Лепшы момант у тваім жыцці? Нам, маладым, часам дзіўна, Але кожны час прыгожы, адзіны Могуць даць шчасце не толькі мільёны Альбо шмат адзення рознакаляровага Чаканне перад заветнай сустрэчай на прыпынку Аўтобусным Разам назіраць за зорным небам і прасіць "Імгненне, затрымайся" Сёння лепшы дзень Сустрэнь лепшую ноч Найлепшы сонца прамень Спыняе лепшы дождж Усё незвычайнае У лепшы момант у тваім жыцці Нам, маладым, часам дзіўна, Але кожны час прыгожы, адзіны Могуць даць шчасце не толькі мільёны Альбо шмат адзення рознакаляровага Чаканне перад заветнай сустрэчай на прыпынку Аўтобусным Разам назіраць за зорным небам і прасіць "Імгненне, затрымайся" Усе былі ў пошуках Усе будзем з досведам Другімі мы былі Загадана небам стаць нам лепш, Каб успамінаць Лепшы момант у тваім жыцці Нам, маладым, часам дзіўна, Але кожны час прыгожы, адзіны Могуць даць шчасце не толькі мільёны Альбо шмат адзення рознакаляровага Чаканне перад заветнай сустрэчай на прыпынку Аўтобусным Разам назіраць за зорным небам і прасіць "Імгненне, затрымайся"
4.
Мы марым пра бязвоблачнае неба А што для гэтага робім? Бывае, што больш не трымаем веры Тым, хто абяцаў быць побач Толькі слова, як білет у космас Дзень зробіць днём, а ноч зноў стане ноччу Мяне ўздыміць прама да аблокаў Альбо даб'е, знясіліць канчаткова Імчыць натоўп, нібы цягнік па рэйках Прыпынкі па руху раскладзе Ім не баліць, ім не патрэбны лекі Знайдзі жывых на гэтым парадзе Толькі слова, як білет у космас Дзень зробіць днём, а ноч зноў стане ноччу Мяне ўздыміць прама да аблокаў Альбо даб'е, знясіліць канчаткова Калі ты злосны, льюць у вочы атруту Назаўтра табе усміхаюцца А, можа, ты прычына суму і бруду, Што за твой розум змагаюцца? А я мару пра тое, каб проста жыць Не забіваць галаву гэтым усім, проста жыць
5.
Вачыма, поўнымі трагізму, Я назіраў нібы скрозь прызму, Як застылі механізмы Чарговай асенняе хандры Усе забабоны і смецце Прэч, прэч з душы і сэрца Нібыта скрозь сон, нешта свеціць.. Але я даўно не бачу сны Так лёгка ў небе, але так нялёгка падаць Я не адзін - мая песня са мной Калі ты верыш - гэта нехта ўбачыць Адчуеш, што мацнеюць крылы за спіной Нібыта яскравая камета, Нібыта сігнальная ракета, Чарговае ўцякае лета У свой паднябёсны, дзіўны край. Мноства ў галаве пытанняў, Мноства сакрэтаў і прызнанняў, Год праляцеў, нібы спатканне, Якога так доўга я чакаў. Так лёгка ў небе, але так нялёгка падаць Я не адзін - мая песня са мной Калі ты верыш - гэта нехта ўбачыць Адчуеш, што мацнеюць крылы за спіной
6.
7.
8.
Infarmacyja 04:49
З тэлебачаннем прачнешся - з тэлебачаннем заснеш Інфармацыя ёсць ежа на вячэру і абед Твой настаўнік, твой кіроўца, твая зброя на вайне Гэта самы лепшы бізнэс - тых, хто праўду прадае Тых, хто праўду прадае Калі доўга не народзяцца правілы гульні Мы правалімся ў багну, Зямлёй закіруе вір А газеты, нібы рупар, адусюль, куды ні кінь Нам крычаць, каб не чакалі - заўтра не наступіць мір Заўтра не наступіць мір Правіць Сусветам яна Твой уладар Інфармацыя Яна лунае ў прасторы, Не дастанеш рукою, І з заклееным ротам Сёння можна так шмат расказаць - Шыла ў мяшку не схаваць Азірніся, як прыгожа і свабодна на Зямлі Калі за табой не сочыць вока тэлевізіі Самі цуды не з'яўляюцца, колькі не бяжы - Бо шанцуе ўсім мацнейшым - дык сябе перамажы! Дык сябе перамажы Правіць Сусветам яна Твой уладар Інфармацыя Яна лунае ў прасторы, Не дастанеш рукою, І з заклееным ротам Сёння можна так шмат расказаць - Шыла ў мяшку не схаваць
9.
Kniaź 05:49
Князь вяртаецца дадому, Шмат крыві каштаваў яго меч Доўга па пяску чужому З гонарам штандар свой нясе Вось сустрэў сваю Радзіму, Дзе настаў зусім іншы час Ён уладар больш не адзіны На ўвесь вялізны, шыкоўны палац Са старымі, цікавымі Але не сучаснымі Жыцця ідэаламі Ідуць, хоць і лічуць Свае гады лепшымі, Траву зелянейшаю І зоркі святлейшымі, Што некуды клічуць Каханне й павага Ужо не займаюць Шмат месца на вагах У нашых далонях Маісей, прынясі нам Скрыжалі яшчэ раз Забылі мы іх Слова князя ці нават Бога Для новага света ўжо не закон Князь, ты чужынец на роднай прасторы - Новыя ідалы паўсюль вакол Канстытуцыі і ўрады - Сёння іх слова - закон на Зямлі А нябесныя нарады Вяртаюць анёлаў часін былых Са старымі, цікавымі Але не сучаснымі Жыцця ідэаламі Ідуць, хоць і лічуць Свае гады лепшымі, Траву зелянейшаю І зоркі святлейшымі, Што некуды клічуць Каханне й павага Ужо не займаюць Шмат месца на вагах У нашых далонях Маісей, прынясі нам Скрыжалі яшчэ раз Забылі мы іх За яго Бог заступіўся На чужынскае зямлі, Думаў ён, дзе памыліўся, Хоць зямель шмат захапіў На плошчы помнік, ды ў музеі, Дзе пад шклом кальчуга твая Князь, прабач...у стагоддзяў завеі Спадчыну народ пахаваў
10.
У пагоні за даўгім рублём Так важна спыніцца, зірнуць вакол Ты - багаты, поспех - гэта тваё імя, Але развучыўся ты радавацца Простым рэчам Бо тое, што вечна, Не можа старэць Зірні, як прырода мыецца пад дажджом Свежае паветра - падарунак аблок Кветкі ўзнімаюць галовы свае Мноствам дзіўных колераў напоўняць сусвет Простымі рэчамі Бо тое, што вечна, Не можа старэць Простымі рэчамі, Бо тое, што вечна, Не можа старэць У пагоні за даўгім рублём Так важна спыніцца, зірнуць вакол Ты - багаты, поспех - гэта тваё імя, Але развучыўся ты радавацца Простым рэчам Бо тое, што вечна, Не можа старэць Простым рэчам, Бо тое, што вечна, Не можа старэць Простым рэчам, Бо тое, што вечна, Не можа старэць
11.
Strachi 05:23
Баімся мы, што дарэмна прайшоў яшчэ адзін дзень Хоць заўтра ўранку ўбачым ізноў мы сонца свет Баімся мы позіркаў, каб хто не падумаў што не так Хоць заўтра забудуць, альбо панясуць нас на руках Побач з намі страхі па жыцці Часам бліжэй, чым верныя сябры Каб знайсці сэнс жыцця, дастаткова з ложка нам устаць Колькі будзем не свет для сябе, а сябе ў свеце шукаць? Мы баімся звярнуць з таго шляху, па якім нас вядуць Нават нас не хвалюе, гэт поспеху шлях ці шлях пакут Побач з намі страхі па жыцці Часам бліжэй, чым верныя сябры Побач з намі страхі па жыцці Часам бліжэй, чым верныя сябры Крок управа, крок улева, дом-канапа-праца Ад смяротнага дыхання тэлебачання не схавацца Ты шчаслівы чалавек, у цябе ўсе тычуць пальцам Як пасмеў ты жыццю і сонцу ўсміхацца? Баімся, што нас не прымуць, бо мы ўсе "не такія" І ў пошуках сябе залазім у скуры мы чужыя Баімся смерці мы, хоць страшней няма за страту, І не хочам мы прыняць, што час нам непадуласны Бачым па ТВ мы краіну дзіўных казак І хочацца быць там, але з канапы як падняцца? Дні, як птушкі, пралятаюць, і пралятаюць міма, Хоць цябе і не хвалюе жыццёвы рух імклівы Куды ні кінь - бутэлькі, смецце, пытанні без адказу, Няўжо гэта тое, што хочам мы? Ці прымем мы паразу? Музыка ды фільмы, апастылелыя гульні - "Ну і што?" "Якая справа?" Але ж не ведаем, Як жыць інакш
12.
Imhnieńni 03:16
Ныем мы, калі нам дрэнна, А калі добра - ныем Па тым часам, калі было дрэнна нам Ныцця цікавіць сам працэс І хутка забываем, Што думкі - матэрыяльныя Кожны лічыць, што іх час - Самы найлепшы час, Ўсе маюць рацыю, бо гэта праўда Як песень, шмат імгненняў, Як зорачак на небе Імгненняў шлях - ён самы бясконцы Стрэюць людзі незаўважна, Бо думкі не старэюць Кіруе настроем і думкамі душа Колер прыроды шчыры, А шчыра - ёсць прыгожа Прырода прыгожая сама па сабе, так! Кожны лічыць, што іх час - Самы найлепшы час, Ўсе маюць рацыю, бо гэта праўда Як песень, шмат імгненняў, Як зорачак на небе Імгненняў шлях - ён самы бясконцы
13.
Людзі ў вечным падарожжы, Гонка за жыццём прыгожым Нас прымай ты, край чароўны Шлях наш быў цяжкі і доўгі Зноў цікавыя гісторыі Заморскіх прынцаў і купцоў Пад якой ляжым хваробаю Дзе душы нашы між пяскоў Кажуць, трэба быць сабою У свеце хлусні і фальшы І спяваць песні вясёлыя Пра шчаслівыя дні нашы Як толькі я бяру гітару Спяваю пра сваё жыццё Кажаш, гэта несапраўднае - Дык як завецца гэта ўсё? Навошта думаць, разважаць Альбо пытанні задаваць Калі можна проста ляжаць Ды пра каханне нам спяваць Навошта ведаць куды ідзе Жыццё тваё, і наш сусвет Хто хутка ляціць, таго павольна нясуць Нібы блізняты, дні ляцяць Паскорыць хочаш іх працяг На алкафронце ўздымеш сцяг І крыкнеш: "Усе за Рэнесанс!" А заўтра такі ж самы дзень Зноў б'еш ты па шкляной сцяне Каб выпусцілі на волю душу
14.
Мы ў бясконцым падарожжы Па прасторы музычнай І спяшаецца цягнік Рытмы гэтыя не старэюць Зноў і зноў душу нам грэюць Востры біт, нібыта цвік На гэтай хвалі мы кайфуем, І нішто нас не турбуе - Неба хопіць усім Толькі струны рукі кранаюць, Як дыханне пераймае Проста мы - гэта мы Шчыры рок-н-рол І рытмы нас нясуць вышэй за аблокі Шчыры рок-н-рол Трымай маю руку - і шлях будзе лёгкі У краскі неба размалюю Разам з ветрам я вандрую - Ты ляці, ляці за мной! Ён сапраўдны, не чужы, Бо ідзе ён ад душы - Самы шчыры рок-н-рол Шчыры рок-н-рол І рытмы нас нясуць вышэй за аблокі Шчыры рок-н-рол Трымай маю руку - і шлях будзе лёгкі Спявай пра дзень альбо пра ноч, Спявай пра сонца ці пра дождж, Гітары сёння не роскаш Роскаш галоўная - быць шчырым Хоць імклівым, хоць маўклівым Ваш настрой у вашых руках, панове! Шчыры рок-н-рол І рытмы нас нясуць вышэй за аблокі Шчыры рок-н-рол Трымай маю руку - і шлях будзе лёгкі
15.
Outro 01:36

about

"Imhnienni" - шосты альбом вілейскага гурта Purple Sunset, у які ўвайшлі 15 кампазіцый, з якіх 4 - інструментальныя. Над запісам і звядзеннем альбома музыкі працавалі самастойна.

credits

released March 3, 2023

Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming, bass guitar (3-5, 9-14)
Mikałaj Sviatocha - acoustic & electric guitars, bass guitar (1-2, 6-8)

with
Arciom Charužy - backing vocals (5, 8, 14)

Lyrics by Alaksiej Klamiata
Music by Alaksiej Klamiata (3, 5, 8-12), Mikałaj Sviatocha (1-2, 4-6, 8, 13-14) and Arciom Charužy (7-8, 15)
Arrangements by Purple Sunset
Production, mixing & mastering by Alaksiej Klamiata
Artwork by Mikałaj Sviatocha and Vieranika Charužaja

license

all rights reserved

tags

about

Purple Sunset Vileyka, Belarus

Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.

contact / help

Contact Purple Sunset

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Purple Sunset, you may also like: