We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Pavietrany zamak

by Purple Sunset

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Ноч, ноч Што адкажаш ты? Куды вядуць масты Па якіх нам ісці ў жыцці І чуе ён "Кроч, кроч, Недзе скарб у пясках, ля высокіх скал І час падскажа шлях. І пройдзеш ты праз Бой, бой Пабудуем мы самі Свой паветраны замак Ідзі - бо можаш спазніцца Ідзі - і знойдзеш крыніцу Святло далёкай зарніцы Пакажа шлях табе Бачыў, як ляцеў анёл Бывай-бывай, дзіцячы дом Дзе той нейкі лепшы свет? Ён паўтараў таемны запавет Паветраны замак, ты дзе? Хлопчык ля ракі стаяў І за хваляй назіраў Чаму нехта мае ўсё? Пра што толькі з казак ведаў ён Паветраны замак, ты дзе? За хвост камету як злавіць? Як у шчасця трапіць вір? Хто яны, героі кніг? Няўжо яны побач? Дзе іх знайсці? паветраны замак, ты дзе? На крылах ветру ён ляцеў Хутчэй туды б яму, хутчэй Цяпер яго дом - цэлы свет Свет жыцця - гэта свет надзей! Паветраны замак, ты дзе? Дзе ён, цуд наш - замак надзей? Той, што самі створым мы А што без надзеі? Б'ецца часцей Сэрца, быццам вечны рыцар. Паветраны замак, ты дзе?
2.
Шэры горад шкляных гмахаў Свет, здавалася, чужы Ўсе ў ім бачылі вар'ята Бо не бачылі душы Нават у дзіцячым доме Ён быў не такі чужы Ледзьве жывы, нібыта ў коме, Працаваў ён за грашы Ён не чуў, што ён патрэбен Каму-небудзь - і сабе Калі сонца больш не грэе - І травінка не расце... Ці падасць руку хто-небудзь, Калі стрэнеш ты бяду? Страшна гэтага не ведаць, Страшна гэта не пачуць І гарэлка дазваляла дзень пражыць І на сэрцы тыя раны зноў прыкрыць Бег на месцы, бег ён кожны дзень Не ўцячы ад знішчаных надзей Ён сустрэў у парку Красную вядзьмарку Што зачаравала Яго ў адначас Ён заплюшчыў вочы Да чаго ж прыгожы Свет яму здаваўся Кожны раз Упершыню На невядомай зямлі Аслеп і аглух, Паглынаўся у вір... Ён нібы ў палоне, Быць хацеў рабом ён Знайшоў ён сябе! Нібыта ў сне, у сне У сне, але У кожнага сна ёсць канец... Але хто ён такі Чалавек з тых жудасных карцін Для яе той сусвет не існуе У вачах яе смех Ён не ведаў, як жыць без яе Дзе ўзяць сіл, каб дайсці, зноў знайсці Зноў яе бачыў ён І нясцерпны сціскаў грудзі боль Абыякавасць ў яе вачах Часам, хто не гуляў, Выйграе зноў і зноў кожны раз Бег на месцы, бег ён кожны дзень Не ўцячы ад знішчаных надзей Бег на месцы, бег ён кожны дзень
3.
Дваццаць доўгіх, доўгіх год Дзе вакол калючы дрот І губляў ён з кожным днём Зноў і зноў сваё жыццё Атрымаў калі пісьмо, Што каханая яго За другім ужо даўно Перавярнуўся свет ізноў Уцякаць - а што там чакае? Бо мінуўшчына нежывая А цяпер, здаецца, таксама У будучыню несапраўдны білет Ці ёсць сэнс жыць вечна, калі тут няма нічога Усё жыццё збівае ногі гэтая дарога Наіўная надзея..Можа і яна памерла? Бачыш шмат людзей насустрач - а каму паверыш? Ўсё памерла, ўсё ўнутры, падман, вакол адзін падман Кінжал трымаюць за спіной і ўсміхаюцца ў твар Што скажаш, моцны Чалавек? "Не ты такі, такі твой шлях?" Так, шлях адзін, а людзі з кожным разам побач розныя Зноў і зноў, нібы самотны клоўн, малюе свой грым Не, не баіцца ён людзей - баіцца стаць і ён такім Чаго вартае каханне, калі нішчыць недавер? Чаго будучыня варта, калі перамог мінулы свет? Ўсё памерла, ўсё ўнутры, падман, вакол адзін падман Кінжал трымаюць за спіной і ўсміхаюцца ў твар Што скажаш, моцны Чалавек? "Не ты такі, такі твой шлях?" Так, шлях адзін, а людзі з кожным разам побач розныя Дваццаць доўгіх, доўгіх год Як бывае - нізашто І губляў ён кожны год Зноў і зноў сваё жыццё
4.
5.
Звычайны старамодны дзед Смяяліся з яго ўсе Ад бруднага адзення Аддавала таннай цыгарай У вачах яго дзіцячы дом І згубленае жыццё Не ўбачыш там ніякіх слёз Іх там няма, як няма мары Ён згубіўся думкамі Там, у маладосці І поўныя злосці яго вочы, Да помсты ахвочы чарговаю ноччу Пасля чарговай п'янкі Халоднаю ноччу Апошнія грошы спускае Сэнс жыцця не шукае - Ён помсты шукае Няўжо жыццё так хутка Міма яго мінула Няўжо яго не чулі Ўсе на гэтай дарозе Хоць з яго і кпілі ўсе Здавалася, чужым быў свет Але ён не мірыўся Ствараў ілюзію помсты Страшныя ідэі Якіх не баяўся Нібыта змагаўся З цэлым светам На белай ракеце Пасланніка смерці Гэта быў звычайны парк Дзе лісце шумела Калі поўны месяц Усё бачыў Начныя кашмары Страшэнныя чары Гвалтоўнік-паляўнік Крывавы рабаўнік З'яўляўся з ніадкуль З тварам у крыві Ратуй яе, ратуй Анёл, калі ты тут Забойца побач Як смерць халодных вуснаў Смяротны пацалунак Від свежае крыві Страшэнны падарунак Пакідаюць сілы, Зацягвае ў вір Помста за жыццё Ілюзія ўлады Свята маскараду З крыві і задавальнення Ненадоўга свята Шчасце на каленях Ці з душой на небе Ён не знайшоў... Забіты жыхарамі Нарадзіўся ў яме Не вылез ён з яе Нібы патрапіў у пастку Божа, чаму на свеце Боль такі нясцерпны Не так, як ты стварыў? Ці маеш, Божа, ўладу Над гэтым сусветам І сёння ў паветры Лунае Крык жудасны Помнік часу Мы можам дапамагчы, Але і зламаць Няма горш за нас За людзей Паасобку мы - пешкі Паасобку мы - пешкі
6.
Вецер яго нясе на крыле Акіян высыхае У гарачыні паветра пякельны след Цемра ў вачах. Што за прывідны шлях? Адкуль лятуць Палымяныя дзіды і куды? Здаецца, ўчора яшчэ адчуваў Як кроў цячэ, нібы душа Пахаваная ў чорныя ільды Мабыць, гэта быў не сон, Ён пад канвоем, у нябачных аковах Не спыніцца, не перадыхнуць Хрыстос паставіў Іх на судзе Па левы, левы бок Па левы, левы бок Свежая партыя Мяса для Д'ябла, Новы прыток, прыток. Новы прыток, прыток Банкіры, дзеці Цары, вядзьмаркі І рыцары ўсе тут І рыцары ўсе тут Шмат новых ахвяр, Шмат новых ахвяр, Шмат новых ахвяр вязуць усё сюды Што за сустрэча! Як шмат страшэнных Д'ябла рабоў Д'ябла рабоў З жалезнымі крыламі, Гарачымі, як лава, Грэюць яны паветра Грэюць яны паветра Па лаве караблі вязуць ахвяр сюды шмат новых сюды Шмат новых сюды Шмат новых ахвяр, Шмат новых ахвяр, Шмат новых ахвяр вязуць усё сюды Хто ты ёсць? Куды прыйшоў? Пытанне ў галаве яшчэ сядзіць Як дождж палымяны, І рэкі з лавай Колькі мне яшчэ ісці? Ісці Халоднае - да халоднага Гарачае - да спякотнага не уцячы ад лёсу Вяртацца ўжо позна Усё стане на ногі свае Чорнае неба пасвятлела Чырвоныя маланкі да зямлі Паветра цяплее Самота мацнее Па сонцу, па птушкам, Па сонцу, па птушкам, Па жыцці. Тут няма багатых і бяднейшых Ні прыгажэйшых, ні страшнейшых, У труне ўсе вашы маскі, Прыгожыя ўсе казкі, Не пачуеш ты тут ласкі, Бо вакол - драўляныя, Каменныя муры Усе роўныя вы тут Кожны вандроўнік вернецца дадому Але асобы застаюцца на зямлі Ён ужо стаміўся падкідваць вуглі Ў сваё полымя, над якім ён гарыць Да катла прыкаваны, што рукі не ўзняць Разумее ён, як прыемна было жыць Вечны палон Яго вечны дом Мабыць, горш за роўнасць вечную, што пекла дае, што пекла дае

about

У альбом увайшлі 6 кампазіцый, адна з якіх - "Да гармоніі/Пераменны настрой" - інструментальная.
Музыка гурта ўвасабляе сабой спалучэнне арт-року, прог-року, альтэрнатыўнага року/металу і не толькі, разбаўленае сынтэзатарамі і сэмпламі - наогул канкрэтнымі стылістычнымі рамкамі музыкі гурта сябе не абмяжоўваюць і адкрытыя да рознабаковых эксперыментаў.
Падчас працы над тэкставай часткай "Паветранага замка" музыкі ўпершыню замахнуліся на стварэнне канцэптуальнага альбома. Асноўная тэма альбома - гісторыя жыцця хворага душою чалавека ў хворым грамадстве. Галоўны герой становіцца дарослым і сутыкаецца з непаразуменнем няроўнасці дарослага свету. Чым больш дарослым становіцца чалавек, тым з меншай цікавасцю чалавек глядзіць у будучыню - ім кіруе былы досвед. Наша грамадства хворае на жорсткасць і бесчалавечнасць, абыякавасць калектывізму да лёсу простага чалавека, з якога так проста зрабіць крыважэрнага забойцу. Вынік гэтай гісторыі просты - захварэць на гэту цяжкую хваробу, якая завецца вар'яцтва, вельмі проста, і ў гэтым у нейкім сэнсе вінаваты мы, грамадства. Нішто не ламае больш, чым абыякавасць, калі ты трымаешся з апошніх сіл і душа прагне ўсяго толькі добрага слова. Чалавек адказны не толькі за дабро, але і за зло на гэтай планеце.
З бесклапотных летуценнікаў людзі ператвараюцца ў цынічныя крыважэрныя істоты, самі таго не заўважаючы. Але хто ў гэтым вінаваты? Азірніцеся - магчыма, побач з Вамі адбываецца тое ж самае...

Free download link inside: yadi.sk/d/f3EVlNXzadZbsA

credits

released April 16, 2019

Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming
Mikałaj Sviatocha - guitars, bass guitar (tracks 1-3, 5-6)
Arciom Charužy - bass guitar (track 4)

Lyrics by Alaksiej Klamiata
Music by Alaksiej Klamiata (all), Mikałaj Sviatocha (track 4) and Arciom Charužy (tracks 1, 4)
Arrangements by Purple Sunset
Production, mixing & mastering by Alaksiej Klamiata
Artwork by Mikałaj Sviatocha, Robiert Astapoŭski, Vieranika Charužaja

license

all rights reserved

tags

about

Purple Sunset Vileyka, Belarus

Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.

contact / help

Contact Purple Sunset

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Purple Sunset, you may also like: