We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Na šlachu da tvajho raju

by Purple Sunset

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Zorki 07:18
Зоркі, Ці балюча вам падаць? Ці балюча вам падаць? Ці варта мары чакаць? Бачу Што жыву паміж сцен я Што жыву паміж сцен я Што сам сабе збудаваў Аберагаючы мару маю Маю нязбытную мару Маю нязбытную мару Час прачнуцца настаў Ісці далей І загояцца раны І загояцца раны Час збірацца ў шлях Няўжо мацней я стаў, калі я ўсё згубіў? І за спіною старога руіны замка. У дзікай краіне, магчыма, мяне чакаюць Старыя здымкі, учынкі, мінае час Скажыце зоркі, ці доўга світання чакаць? Ці доўга чакаць? Чакаць, Ці доўга чакаць? Што там, за небакраем Што там, за небакраем, Што схавалі вы там? Зоркі, Я губляю напрамак Я губляю напрамак Бачу прывідны знак З вышыні небакрая Штосьці гукае І за спіною старога руіны замка У дзікай краіне магчыма мяне чакаюць Старыя здымкі, учынкі, мінае час Скажыце зоркі, ці доўга світання чакаць? Ці доўга чакаць? Чакаць... Ці доўга чакаць? Скрозь гарадскую мітусню Скрозь поле ці гушчар я пайду Хто верыць, той заўсёды убачыць цуд Толькі вандроўнік убачыць рай Скрозь гарадскую мітусню Скрозь поле ці гушчар я пайду Хто верыць, той заўсёды убачыць цуд Толькі вандроўнік убачыць рай
2.
Людзі, машыны..напэўна, не засне гэты горад Шмат танных білбордаў, ліхтароў мінае цягнік Спаць не дае мне грукат чыгункі павольнай Усё далей і далей блішчаць гарадскія агні Ці ведаеш ты, як даўно я марыў пра тое, каб убачыць цябе? У мяне ёсць два дні ўсяго, я да мары сваёй усё бліжэй і бліжэй Ад саміх сябе мы амаль паўгады уцякалі Хоць вельмі стаміўся, але я гатовы чакаць Дзіўныя думкі... магчыма, ты мяне не чакала Хто дасць мне адказ, хто скажа, што гэта не так? Ці ведаеш ты, як даўно я марыў пра тое, каб убачыць цябе? У мяне ёсць два дні ўсяго, я да мары сваёй усё бліжэй і бліжэй
3.
4.
Бяжы, бяжы, хутчэй, лягчэй І пад нагамі цэлы свет Насустрач ветру і свабоднай далечыні Увесь сусвет-твой парасон Праз летні дождж, праз зімні сон Адчуй, што ты жывы, пакуль ты не адзін Страшны боль ўжо за спіной Па-за каменнай сцяной Помні, сусвет гэты твой новы На тваім баку ужо На шляху да твайго раю Нават сонца не стрывае І бязмежжа небакраю Стане для цябе сваім І будзем заўтра зноў стаяць Кахання новага чакаць Я ведаю, а зараз ты бяжы, бяжы хутчэй А праз акно бягуць гады І зноўку спадзяешся ты Што заўтра будзе твой, твой найлепшы дзень А сёння нясуць цябе ўверх Праз туманы ў імгле Надзеі-маланкі і твой сусвет Знішчаюць ўсе сцены на шляху На шляху да твайго раю Нават сонца не стрывае І бязмежжа небакраю Стане для цябе сваім
5.
Fiłosafy 03:46
Эстэты, нігілісты, Філосафы і хіпстэры вакол Розныя, хоць адзін да аднаго падобныя Пасля школы ў сеціве Ці ў карчме, дзе зноў чарговы тост - І сусветныя праблемы заўсёды пад кантролем Што за Дзіўныя часы Філосафы карчмы і Інтэрнета Гэй! Айда на поле боя! Ляцяць шпагі і пісталеты Замест таго, каб зноў ступіць На пясок Месяца - ваюем, п'ём Бомбы - школы новыя, грошы, кроў і слёзы. А хто хацеў вучоным стаць? Замест гэтага - шмат пустых размоў Праглынаюць алігархі на канапах зноў калёсы Што за Дзіўныя часы Філосафы карчмы і Інтэрнета Гэй! Айда на поле боя! Ляцяць шпагі і пісталеты Што за Дзіўныя часы Філосафы карчмы і Інтэрнета Гэй! Айда на поле боя! Ляцяць шпагі і пісталеты
6.
Piersieidy 04:42
7.
Tvajo 04:34
Нішто не вечна - Адна ўсмешка Як спосаб да жыцця вярнуцца Адзін дотык Адзін позірк У які хацеў бы акунуцца Адзін выбар Адзін прынцып Жыццёвыя даюць нам рамкі Адно гора Адзін момант - І шашка перайшла ў дамкі Адно шчасце Госць нячасты У шмат разоў разбітым сэрцы Адна вера Ёй не грэбуй Табе тваё яшчэ вярнецца Людзей не ламаюць сцены, хваробы Сцюдзёныя ветры і патопы Ламаюць нас абыякавыя людзі Ў вачах якіх жыве бязлітасны студзень Мы катуем і ратуем адзін аднаго праз недавер Адчую я, што падарунак найвялікшы кожны новы дзень Чаму вопыт і грошы з'яуляюцца тады, калі ўжо няма сіл? Кожны дзень, кожны час, я звяртаюся да вас: хто наш лёс няроўна падзяліў?
8.
Што раскажуць лініі на тваіх далонях? Што раскажуць карты мне? Дзе ён, шлях да сонца? Дзе ён, шлях да сонца? Дзе ён, край свабоды? Брукаванка гэта зноў і зноў збівае ногі Жудасны забойца і найлепшы доктар Час, сустракай мяне - я гуляць гатовы У тваю гульню І я перамагу! Як ведаць, дзе адчыняць дзверы нам як гасцям? Як ведаць, дзе ад кулямётаў нам уцякаць? А я проста шукаю сваё месца пад сонцам, Як проста спяваць у падарожжы бясконцым Шахматы на мінным полі сярод нябёс Бязмежны абсяг - мой дом, тут я толькі госць А я проста шукаю сваё месца пад сонцам, Як проста спяваць у падарожжы бясконцым У падарожжы бясконцым, у падарожжы бясконцым Як ведаць, куды прыб'е мой карабель Вецер часу, жыццёвых перамен Мой шлях - у княства Свабоды І сонца, і сонца мне паказвае дарогу А я проста шукаю сваё месца пад сонцам, Як проста спяваць у падарожжы бясконцым Як проста Час, бязлітасны час, дай спакою мне, дай спакою мне Вокны шырэй адчыняй, толькі новы свет, толькі добры дзень! (х4)
9.
Vnov v zakat 03:16
Я знаю, время на исходе Время немыслимой любви Тех дней, когда взявшись за руки ходим И сидим ночью у реки Больше не будет ни мечтаний, ни сказочных рассказов о любви Будет лишь боль от этих расставаний Боязнь того, что я теперь один Я помню все эти прекрасные дни Как чёткий, яркий сон Как же сильно я бы хотел, Что бы снились они мне каждую ночь. И если честно я бы не прочь Вернуться обратно, прожить эти дни Взять билет в тот локомотив, Который отправит меня вновь в закат Да, вот такой я идиот, Что полюбил тебя так сильно Кто скажет, куда меня несёт? Ведь перед Купидоном я бессилен Как же хочется твою руку мне взять И никогда не отпускать. Ты очень сильно мне нужна - Мечтаю я просто тебе рассказать Я помню все эти прекрасные дни Как чёткий, яркий сон Как же сильно я бы хотел, Что бы снились они мне каждую ночь. И если честно я бы не прочь Вернуться обратно, прожить эти дни Взять билет в тот локомотив, Который отправит меня вновь в закат К финалу мы внезапно и резко подошли Так давайте вместе запоём Что мы несчастны без любви Что нам нужна вторая половинка Как мне и тебе Как вам и нам
10.
Марыў я пра шчасце і каханне...можа, ўсё ушчэнт? Такіх, як я, так шмат, а для мяне Анёл мой - цэлы свет Хацеў у казку акунуцца - ранішні гром разбудзіў Час працягваць наш штодзённы шлях... Змарыўся Я ад цяжкіх поглядаў Стаміўся Я ад цяжкіх подыхаў за спіной Мы прыдумалі сваю праўду Зорак у тваіх кішэнях Лёгкага праменаду У горадзе стомленых вачэй Хлусіў Сабе штодня самому Маўчанне Мне кажа больш, чым твае словы Знайсці цябе - яшчэ тое выпрабаванне На планеце эгаізму, Схаваўшыся ад вяртання У горад стомленых вачэй Што за пачуцце - Плакаць, калі трэба смяяцца ў твар? Смяяцца Святла без цемры Няма і няма чаго баяцца нам. Баяцца нам У горадзе стомленых вачэй Ў горадзе Чужым як сябе бараніць? Сэрца змерзла, Скажы, як мне цябе забыць? Нібы кроў мая застыла Ноч...я вечны твой паклоннік Дзень гэты апастылеў У горадзе стомленых вачэй

about

Дэбютны альбом вілейскага рок-гурта Purple Sunset. У альбом увайшлі 10 песень, дзве з якіх інструментальныя.
Пэўных стылістычных межаў няма - музыка гурта ўвасабляе сабой спалучэнне арт-року, прог-року, альтэрнатыўнага року і не толькі, разбаўленае сынтэзатарамі і сэмпламі.
-На першы план мы паставілі менавіта музычны складнік, - адзначае бубнач і вакаліст гурта Аляксей Клямята. - Усё вельмі проста: мы давалі поўную свабоду музычным ідэям і вобразам, якія ўзнікалі ў галовах. Аніякіх межаў і шаблонаў - галоўнае для нас было быць шчырымі. Спадзяемся, што мы знойдзем сваіх аднадумцаў.
Пэўнай канцэпцыі ў тэкставым плане няма, але назва "На шляху да твайго раю" адлюстроўвае асноўную думку большасці тэкстаў песень - пошук свайго месца ў жыцці, праблема, якая хвалюе амаль кожнага чалавека ў нашым узросце. Мы зычым кожнаму знайсці сваё месца пад сонцам, а тым, хто знайшоў - не губляць!

Free download link inside (MP3): yadi.sk/d/66sB-DETdf62UA

credits

released December 12, 2017

Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming
Mikałaj Sviatocha - guitars
Arciom Charužy - bass guitar, vocals (track 9)

Lyrics by Alaksiej Klamiata (except track 9 - Arciom Charužy, Alaksiej Klamiata & Dzianis Astrelin)
Music by Alaksiej Klamiata (tracks 1, 4-9), Mikałaj Sviatocha (tracks 2, 4, 8, 10) and Arciom Charužy (tracks 3, 9)
Arrangements by Purple Sunset
Production, recording, mixing & mastering by Alaksiej Klamiata
Artwork by Vieranika Charužaja & Mikałaj Sviatocha

license

all rights reserved

tags

about

Purple Sunset Vileyka, Belarus

Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.

contact / help

Contact Purple Sunset

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Purple Sunset, you may also like: