We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.
/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Хто падскажа, ты жывая ці прывід? Слёзы радасці там ці струмень крыві? Нібы незнаёмец я І іншая зусім зямля І я, зусім, здаецца іншы я Папяровае каханне кранае цяплынёй Хоць з табою расставанне - гвалт нібы над сабой Я не адчую дыхання, я нібы пад вадой Папяровае каханне, ты не кранай яго Быццам звонку хтось каханне даў Ці, зусім наадварот, пракляў? Купідон стралой працяў І насміхаецца дзіця Глядзі, ідзем мы сапраўды туды Папяровае каханне кранае цяплынёй Хоць з табою расставанне - гвалт нібы над сабой Я не адчую дыхання, я нібы пад вадой Папяровае каханне, ты не кранай яго Хто падскажа, дзе мая душа? Несапраўдна, штось ідзе не так, не так... Папяровае каханне кранае цяплынёй Хоць з табою расставанне - гвалт нібы над сабой Я не адчую дыхання, я нібы пад вадой Папяровае каханне, ты не кранай яго
2.
Kryło 03:54
Ізноў маё крыло Кране вось-вось зямлю Кране яе цяпло Пяшчотна, як люблю Нібы лінію новую Я сцёр хутчэй, чым прачытаў на руцэ Дыхаю я свабодай, Ты зноў пакліч - я не скажу табе "не" Мы зноў сярод чарцей Гуляем у людзей Прыду да цябе ў сне, Буду паводзіць там на "ОК" Нібы лінію новую Я сцёр хутчэй, чым прачытаў на руцэ Дыхаю я свабодай, Ты зноў пакліч - я не скажу табе "не" Хоць поўзаць - наш надзел, Спрабую лётаць я Так устроены чалавек, Што хоча большага Нібы лінію новую Я сцёр хутчэй, чым прачытаў на руцэ Дыхаю я свабодай, Ты зноў пакліч - я не скажу табе "не"
3.
Noč 04:59
Хачу душой у ноч, Сам насам ты з сабой, З аглушальнай цішынёй, Сваімі думкамі Збіраю позіркам я Зоркі, рассыпаныя На небе. Месяц быццам Ізноў так сумна свеціць Над зямлёй Над зямлёй Няцяжка гуляць без мэты, Захапляцца ўсім на свеце, Ты скажаш - я дзівак, Маўчу я, бо гэта так Я сачу за нараджэннем Першых прамянёў світання, Дзе дарога да здяйснення Маіх мар, каб захапляцца Зноў жыццём Зноў жыццём Так створаны мы Што душу не грэе Часам тое, што у нас ёсць Але прынцыпіяльная справа Мару мець нам на мільён Што б у нас не было, Заўсёды новае Нас цягне больш Нас кінулі ў млын, Што завуць "жыццём", І скажуць "цяпер ты дарослы" Шмат сумных-сумных твараў, Што ідуць ізноў на працу, Мяне назад вяртаюць Бліжэй да зямлі Усмешкі дзе скрозь слёзы, Дзе п'юць нават анёлы, Дзе мару з кожным днём я Жыць, а не выць Кожны дзень Кожны дзень
4.
Хто скажа мне Што ў свеце ёсць каханне? Можа, сонца, скажаш мне ты? Можа ручай, Скрозь каменныя паляны Сустрэцца з сонцам бяжыць? Ці птушак спеў, Што ўзнёсся да анёлаў, Нібы паветраны шар? Ці човен мой, Што нясе пад святлом поўні Так шмат забытых мар Не садзіся, сонейка, Пачакай, пабудзь высока Пакажы мне шлях, гукні дзяўчыну Па сцежцы лясной, яна ўжо далёка Нібы свячу Да нябёсаў на далонях Пранесці хтосьці не змог У начной імгле, Ледзяной і халоднай, Дзе толькі рэха і змрок А можа дождж Цёплай сцяною лета Прамые раны мае? Нібы прывід Хутка, нібы ракета, Зруйнаваў увесь свет Не садзіся, сонейка, Пачакай, пабудзь высока Пакажы мне шлях, гукні дзяўчыну Па сцежцы лясной, яна ўжо далёка Гора хто не каштаваў - Не знойдзе шчасце Гэты момант не схаваць, Дарэмна красці Кожны, лета хто спазнаў - Спазнае восень Новы дзень не расказаў, Дзе я і хто я Мноства пытанняў "Навошта" і "чаму" Мноства прызнанняў - Я не скажу каму Дні пралятаюць Як белае крыло Мой дырыжабль Ратуй маё жыццё Ратуй маё жыццё Ратуй маё жыццё Не садзіся, сонейка, Пачакай, пабудзь высока Пакажы мне шлях, гукні дзяўчыну Па сцежцы лясной, яна ўжо далёка
5.
Выйду на прастор і гукну наступны дзень Акунуся зноў у бясконцы вір надзей Што мы бачым там? Не маўчыце вы, муры, Што чакае нас з надыходжаннем зары? Крок у новы свет - і не спыняйся Кроч уперад, не здавайся, Крок у новы свет - і назаўсёды Б'ецца сэрца поўным ходам Крок у новы свет - і навальніцы Створаць шчасця нам крыніцы Крок у новы свет мы робім разам у будучыні шлях За акном ідзе лютаўскі празрысты снег Я кірую ім, вецер дыхае цяплей Скрозь гэту імжу зазіраю я далей Дыхаў я зямлёй, каб адчуць сябе сталей Крок у новы свет - і не спыняйся Кроч уперад, не здавайся, Крок у новы свет - і назаўсёды Б'ецца сэрца поўным ходам Крок у новы свет - і навальніцы Створаць шчасця нам крыніцы Крок у новы свет мы робім разам у будучыні шлях Браму адчыні, ветру подых удыхні У далечыні сонца ззяюць прамяні Выйду на прастор і гукну наступны дзень Акунуся зноў у бясконцы вір надзей Крок у новы свет - і не спыняйся Кроч уперад, не здавайся, Крок у новы свет - і назаўсёды Б'ецца сэрца поўным ходам Крок у новы свет - і навальніцы Створаць шчасця нам крыніцы Крок у новы свет мы робім разам у будучыні шлях
6.
Znak 05:49
Слёзы світання расой на траве Сонца глядзіцца ў кругі на вадзе Сонца ўсмешкі чакаў усю ноч На скрыжаванні жыццёвых шляхоў На скрыжаванні твой чакаю знак Часам я гатовы ратаваць увесь сусвет Часам не гатовы ратаваць самога сябе Думаю замнога, не пытаючы душы Нібы да душы ўласнай я згубіў ключы Я магу гэта змяніць, разарваць тое кола Вызваліць мой сум і бруд, ключы ў маёй далоні Слёзы світання расой на траве Сонца глядзіцца ў кругі на вадзе Сонца ўсмешкі чакаў усю ноч На скрыжаванні жыццёвых шляхоў На скрыжаванні твой чакаю знак Ключ у маіх руках. Ці застанешся ты са мною? Дзіўнае пачуцце нас накрые хваляю цяжкою Наша жыццё - нібы крама, бяры, што захочаш Але настане момант, калі ты за ўсё заплоціш Я магу гэта змяніць, разарваць тое кола Вызваліць мой сум і бруд, ключы ў маёй далоні Слёзы світання расой на траве Сонца глядзіцца ў кругі на вадзе Сонца ўсмешкі чакаў усю ноч На скрыжаванні жыццёвых шляхоў На скрыжаванні твой чакаю знак Я магу гэта змяніць, разарваць тое кола Вызваліць мой сум і бруд, ключы ў маёй далоні Слёзы світання расой на траве Сонца глядзіцца ў кругі на вадзе Сонца ўсмешкі чакаў усю ноч На скрыжаванні жыццёвых шляхоў На скрыжаванні твой чакаю знак
7.
Kniha 04:29
Я ўстану на світаньні Каб спаткаць маё каханне Ты была як таямніца Як жыцця майго крыніца Я пытаюся ў неба Дзе майго жыцьця патрэба Дзе майго кахання шлях ляжыць Я сяджу, ў роздуме гартаю Кнігі пажоўклыя лісты Дзе яна, старонка лёсу тая Дзе час, дзе толькі я і ты Адчуваў я, што ты тая Тое, чаго мне не хапае У галаве маёй святлела... А назаўтра штось памерла Недзе страціў там душу я Ведаю, што не адчую Пахаў той ружовае начы Я сяджу, ў роздуме гартаю Кнігі пажоўклыя лісты Дзе яна, старонка лёсу тая Дзе час, дзе толькі я і ты Невядомае пытанне Ці было яно каханнем Пачуццё майго юнацтва З якім я калісь спаткаўся Не забуду я ніколі Светлых дзён, і цяжар болю Што спаткаў мяне напрыканцы Я сяджу, ў роздуме гартаю Кнігі пажоўклыя лісты Дзе яна, старонка лёсу тая Дзе час, дзе толькі я і ты Я сяджу, ў роздуме гартаю Кнігі пажоўклыя лісты Дзе яна, старонка лёсу тая Дзе час, дзе толькі я і ты
8.
Žorny 04:51
Летні ласунак - Зорнае неба... Не хочацца назад мне, да людзей І, нібы зоркі, Згасаюць людзі, Ахвяры злоснае гульні, часцей Сусвет наш - цацка Надзеі, мары - Насамрэч толькі элемент гульні Гэй, чалавеча Трапляй у жорны - Інакш табе не навучыцца жыць Прымай, сістэма - Новы спажывец Верыш ты дарэмна, Што землятрусам надыйдзе канец І на дзіцячых, На фотаздымках - Які ты шчыры і шчаслівы быў Што маем сёння? Штодённы лямант Што твая праўда праўдзівей за ўсіх Прымай, сістэма - Новы спажывец Верыш ты дарэмна, Што землятрусам надыйдзе канец
9.
Зямля-прыгажуня Што робім з табой Ты нам не даруеш Мацнейшы свой боль На табе лясы палаюць П'ем мы нафту, нібы кроў І ляцім на паляванне За рубель гатовы рэзаць і братоў Гэй, мы жывём на Зямлі На маёй-маёй Зямлі Наш прытулак і наш дом Ён ахоплены агнём Азірніся, чалавек, Ззаду зруйнаваны свет Хто адкажа, што далей? Неўзабаве судны дзень... Ці знойдзецца войска, Што сее спакой І стане нам свойскім Мір над галавой Мы за школы і навуку, За бальніцы, за прагрэс Выйдзем, возьмемся за рукі Разам з кветкай васілька наперавес Гэй, мы жывём на Зямлі На маёй-маёй Зямлі Наш прытулак і наш дом Ён ахоплены агнём Азірніся, чалавек, Ззаду зруйнаваны свет Хто адкажа, што далей? Неўзабаве судны дзень... Не чакай дапамогі Падыміся ў аблокі І дабіся перамогі Шлях да шчасця недалёкі Не чакай дапамогі Падыміся ты высока І дабіся перамогі Шлях да шчасця недалёкі Не чакай
10.
Maski 04:04
Лёс пракладвае нам масты Як ступіць на іх і не глядзець уніз? Праз паветра ляціць матыў Шчырай песняй надзеі, нібы гучны кліч Мае думкі саспелі Мая мроя - маяк сярод хваляў марскіх Нібы дотык нясмелы Працяне мяне вастрэй за любы цвік Несапраўдныя ўсмешкі Несапраўднае хлусні І спяшаемся мы пешшу, Маскі да твару прыраслі Усяго адно слова Дастаткова, каб перавярнуць увесь свет Адчыняем вароты Казалі, што тут райскі сад, а маем попел ды снег Несапраўдныя ўсмешкі Несапраўднае хлусні І спяшаемся мы пешшу, Маскі да твару прыраслі А гады пралятаюць І хачу закрычаць - хто пачуе мяне? І надзеі схаваюць Абароняць, раскажуць, чым жыць мне далей
11.
Daroha 04:06
Усе летуценні, як імгненні, Ляцяць, як дні календара І цяжка мне стрымаць імкненне Шукаць вакол звычайны рай Ахвярай станаўлюся руху Я на асфальтавай шашы Шукаю я сабе прытулку Для неспакойнае душы Дарога, стужка часу Сведка майго жыцця За лесам сонца свеціць Бачу шляху працяг Сонца хаваецца між гмахаў Глядзіць праз шчыліны лясоў Лячу я пад блакітным дахам Пагоняй за другім жыццём Дарога, стужка часу Сведка майго жыцця За лесам сонца свеціць Бачу шляху працяг У край свабоды я імкнуся Дзе існуе мой сэнс жыцця Пакуль я там не апынуся Задушыць змроку тут цяжар Дарога, стужка часу Сведка майго жыцця За лесам сонца свеціць Бачу шляху працяг Дарога, стужка часу Сведка майго жыцця За лесам сонца свеціць Бачу шляху працяг
12.
Не ўцякай, не дазваляй мне расчаравацца Хоць бы ты была такой, як я ўяўляў З апошніх сіл спрабую я падняцца Так непрыемна сваю мару губляць Вось ён, момант - мару за хвост трымаеш ты Што далей? Чаму ты не ўсміхаешся? Ніколі шчасце не сядзіць на адным месцы Вось ты ўжо тут - і толькі ляпаюць дзверцы Надзея дае табе ўпэўненасць, Пройдзе ноч, ізноў мы з сонцам сустрэнемся Бывае, што знаходзім, што ўсё жыццё шукалі І не патрэбна нам яно больш Дзе нам той імпульс знайсці? Спадар Світанне, скажы? Дзе нам той імпульс знайсці? Спадар Світанне, скажы? Зусім не цяжка знайсці нам надзею Цяжэй агмень яе пранесці праз жыццё З завязанымі вачыма пытаеш "Дзе я"? Можна прайсці ўвесь шлях, спытаць "Што гэта было?" Вось ён, момант - мару за хвост трымаеш ты Што далей? Чаму ты не ўсміхаешся? Ніколі шчасце не сядзіць на адным месцы Вось ты ўжо тут - і толькі ляпаюць дзверцы Надзея дае табе ўпэўненасць, Пройдзе ноч, ізноў мы з сонцам сустрэнемся Бывае, што знаходзім, што ўсё жыццё шукалі І не патрэбна нам яно больш Дзе нам той імпульс знайсці? Спадар Світанне, скажы? Дзе нам той імпульс знайсці? Спадар Світанне, скажы?
13.
Імчы мяне, мой ровар, па шашы І ландышы да сонца цягнуцца, цягнуцца Сярод няспешных машын Паветра поўніцца свабодаю, Ўрачыстасцю летняе раніцы, раніцы Нібы Зямлі край крануў Шчасце - рабіць, што хочам мы І што не хочам - не рабіць Сумуе па світанню вогнішча І смех пасыпаўся цёплаю, цёплаю Ноччу, па рачных берагах І развітальную мелодыю Майго юнацтва граюць сонныя, сонныя Струны. Нібы жнівеньскі блюз Шчасце - рабіць, што хочам мы І што не хочам - не рабіць Шчасце - рабіць, што хочам мы Шчасце - рабіць, што хочам мы І што не хочам - не рабіць
14.
Выйдзі на вуліцу, і што пачуеш ты там? У магазінных чэргах, і у паліклініках У адзін голас у школах і ў аўтобусах Жалімся мы на ўсё вакол Гэта як спорт - памерацца, каму жыць цяжэй Не ўмеем радавацца, ганьбім мы ўвесь сусвет Каб ісці ў нагу з часам, трэба злезці нам з дрэў І думкі дрэнныя далоў Хто навучыць Паважаць і падтрымліваць Хто навучыць Адчуваць асалоду ад простых рэчаў? Хто ўзляціць да нябёсаў, таму нож у спіну Дзіда зайздрасці, ганьбы, кінжал здзек і пакут Няўжо нам, простым людзям, прыемна жыць тут? Дзе перамогі прыносяць боль Хто навучыць Паважаць і падтрымліваць Хто навучыць Адчуваць асалоду ад простых рэчаў? Не прасі нічога - ты ўсё умееш, Ты самы моцны - проста ты не верыш, Любі людзей, любі сябе І адчынеш дзверы ў рай Без ключоў Хто навучыць Паважаць і падтрымліваць Хто навучыць Адчуваць асалоду ад простых рэчаў? Не прасі нічога - ты ўсё умееш, Ты самы моцны - проста ты не верыш, Любі людзей, любі сябе І адчынеш дзверы ў рай Без ключоў
15.
Няма хавацца куды ад радыяцыі Ад дэвальвацыі жывем да дэвальвацыі Трымай сябе На плыце плывем мы сярод магутных хваль Багна сцюдзёнай вады, ад нэрвозу Схавай мяне Канец, канец Выратуе свету канец Да тых часін Нічога не згубім мы Бурым уласны мы свет, дзе нам жыць далей Знік той прамень, у вачох што калісь гарэў Што рабіць? Як у Вавілоне, нам мовы заблытаў Бог У бітве за чарку народ мой сябе Перамог, гарыць Канец, канец Выратуе свету канец Да тых часін Нічога не згубім мы Нам землятрусы ў званы б'юць, як напамін Каб мы ўрэшце задумаліся аб тым Як нам жыць? Сэнсу няма нам стаяць і чакаць парад Мелі свой розум калісь, але зараз ён Нам чужы Канец, канец Выратуе свету канец Да тых часін Нічога не згубім мы

about

"V" - пяты альбом вілейскага гурта Purple Sunset, у які ўвайшлі 15 кампазіцый. Над запісам і звядзеннем альбома музыкі працавалі самастойна.
Альбом не мае пэўнай сэнсавай канцэпцыі, у адрозненне ад папярэдніх трох альбомаў гурта. Гэта проста 15 песень, якія былі напісаны ў розныя перыяды на працягу 10 гадоў. Таксама песні сталі значна прасцей, магчыма, больш "папсовымі" як музычна, так і лірычна. Як звычайна, гурт не прытрымліваецца пэўных музычных рамак - можна пачуць і пасмакаваць як крыху хард-року, так і поп-року, софт-року, як хэві-металічныя баевікі, так і паўэр-балады, крыху поп-панку і альтэрнатывы, электронных эксперыментаў і шмат чаго яшчэ. Але ў асноўным на "V" гурт робіць стаўку на лёгкасць, запамінальнасць. Упершыню можна пачуць жаночы вакал - на шасці песнях можна пачуць Юлію Мельнікаву, спявачку з расійскага Зеленаграда, якая выдатна справілася з партыямі на беларускай мове.

credits

released November 12, 2020

Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming
Mikałaj Sviatocha - acoustic & electric guitars, bass guitar, backing vocals

with
Arciom Charužy - vocals, backing vocals
Yuliya Melnikova - co-lead vocals (4, 6), backing vocals (1-3, 7)

Lyrics by Alaksiej Klamiata
Music by Alaksiej Klamiata (1-7, 9-11, 13-15) and Mikałaj Sviatocha (8, 12)
Arrangements by Purple Sunset
Production, mixing & mastering by Alaksiej Klamiata
Artwork by Mikałaj Sviatocha

license

all rights reserved

tags

about

Purple Sunset Vileyka, Belarus

Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.

contact / help

Contact Purple Sunset

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Purple Sunset, you may also like: