We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Uciakać

by Purple Sunset

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Ruch (intro) 01:51
2.
Багатым боты чысцяць бедныя, Дурні прайграюць у казіно Як з кулямётам супраць племені Як у Афрыцы даўным-даўно Чаму вінаватыя сяляне, Што ў паноў прызванне - ваяваць? Зноў танец крывавы нас цягне, Бо умеем толькі знішчаць Зноў людзі хаваюцца Ў падвалах А крыважэрным падлам Ўсё мала Дзеўка маладая, З сонечнай касой жытнёвай Розум ўсе губляюць Ў вачах блакітных яе зброя Два багатых пана Адзін усходні, адзін заходні Зямля ізноў палае Няўжо іх не прагнаць дадому? Зноў людзі хаваюцца Ў падвалах А крыважэрным падлам Ўсё мала Нішчым мы саміх сябе Як яшчэ не знік гэты свет? Не народзіць смерць жыццё Згарыць пажоўклае лісцё Удыхні свежага незадымленага паветра Папрасі ў Бога літасці, рукі ускінеш да неба Ва імя чаго, каму чарговыя ахвяры? Шмат стагоддзяў вайна валодае намі Без вайны Мы развучылися жыць без вайны Дай нам сіл Не падкідаць больш дроў у той камін Хто спыне танец Крывавы танец На Зямлі? Крывавы танец Крывавы танец
3.
Час знішчае цяжар за спіной Ён за межамі хмар, за сцяной Месяц чырванню б'е мне ў твар Там чакае мяне дзіўны дар Пыл дарожны Зорны пыл Стаў пяском Ў гадзінніку светлавых гадоў Свеціць там штучнае сонейка Захапіла яно небакрай Мноства радыёхваль - як ланцуг Хто ўдыхае жыццё ў гэты цуд? З кабінета падае сігнал Аккумулятары зараджай Машыны часу палонніка сустракай Скрозь рэха і шум у вушах Я чую шмат галасоў чужых Мяне раптам ахапіў жах Кранаў я сябе - здалося, што Гэта дзіўны сон Гэта дзіўны сон Не, гэта не сон, не мара Нібы я патрапіў у палон Свет аперацыйнай лямпы Я ўрэшце ўбачыў - можа усё ж Гэта дзіўны сон Гэта дзіўны сон Я не магу, не магу, не магу нічога Зрабіць з сабой, зрабіць з сабой Я адчую, адчую, адчую, адчую Нечалавечую сваю моц Штучнае сэрца, сэрца, сэрца, сэрца Не баіцца гэтых страшных мрой Новае сэрца, сэрца, сэрца, сэрца Нібы трапіў я ў свет машын Гэты свет цяпер для нас чужы Страцілі яго даўно ўжо мы Пахаваў Зямлю ўласны сын Штучны боль, мабыць, мацней баліць Створана рукамі нас, людзей Зброя машын Зброяй машын Штучнай душы Нішчым сябе Нішчым сябе Людзі з жалеза Людзі з жалеза Паўсюль вакол Паўсюль вакол Храм машынаў Там чужы ўжо Просты чалавек Як знайсці мне, Дзе спаткаць мне Як знайсці цябе? Мы ў калоніі Пад кантролем Армія людзей Край самотны, Край халодны, Сустракай мяне! Мы цяпер від выміраючы На сваёй Зямлі, на сваёй Зямлі Змагаемся каб зноўку стаць нам Тымі, кім былі, тымі, кім былі Скрозь рэха і шум у вушах Я чую шмат галасоў чужых Мяне раптам ахапіў жах Кранаў я сябе - здалося, што Гэта дзіўны сон Гэта дзіўны сон
4.
Vietrazi 10:53
5.
Vyšej 14:14
Колькі часу уцякаць, Шлях да неба нам шукаць, Калі мы на Зямлі, Нават тут больш не гаспадары? Няўжо цяжка так стрымаць Ахвоту ўсё вакол знішчаць? Няўжо каб стрымаць сябе, Трэба па-новаму вучыцца жыць? Навука гэта не для нас, Дзіўных казак зараз час, Ружовых перспектыў - Прэч увесь негатыў ты гані! Зазірні ў край васількоў, Сярод палёў, бясконцых лясоў, Усё у тваіх руках, Ты - чалавек, стварай свой лёс і час Чорная кроў на ранах зямных, Чорныя грошы ты барані. Карнік зямлі, хвароба яе - Кволенькі ўладар - чалавек Цягам жыцця змаганне за смерць Вышэй наш штандар на бясконцай вайне Не ўцякай, сябра, дай руку мне Штодня назіраем, як гіне сусвет Ўсё ж не сталі Мы братамі Хоць адзін вораг у нас Мы знішчалі Мост, дзе стаялі Колькі чакаць расплаты? Пакуль мы лічылі дні да канца свету І назіралі, як нібы ракеты Шмат кропель кіслотных Апалае лісце б'юць Цэзій і стронцый зямельку скавалі Нібы надмагілле, ці помнік крывавы Там, дзе надзею пахаваў сваю Нібыта іду па мемарыялу, Нішто пра жыццё тут не напамінае, Ніхто не наведае нашы магілы Выйдзі на ганак паветраных замкаў Скінь з плеч мяшок ілюзіі часам Скінь Ўсё ж не сталі Мы братамі Хоць адзін вораг у нас Халодны вецер рэжа твар, нібы нажом Мора б'ецца аб скалу Мой край як востраў за нябачнаю мяжой Помнік нашаму жытлу Мы - ўладары без войска, ўладары руін Скончылася вайна Не ворагаў - саміх сябе перамаглі Чужынец - гэта я сам І думак сумных ўсё больш Тых, хто пазнаў сумны кошт Нашага глупства....няўжо так цяжка яго спыніць? Цяжэй, чым наша жыццё Цяжэй, чым з дрэва лісцё Што на сатканых паветраных дыванах ляціць Сярод забытых сцяжын Я - адна з мноства пясчын Пясчын гадзінніка, пясчын мацнейшых завей Апошні шахматны ход Апошні наш карагод Між кветак мінных палёў...так лёгка марыць Вышэй, за неба вышэй мы ляцім Вышэй, за зоркі вышэй
6.
Uciakać 03:22
На гэтым свеце я яшчэ, Хочацца жыць дзе мне ўсё менш Не выжываць-дажываць Нібы шлях адзін - уцякаць Дзе шмат вяселляў, дзе шмат свят Штучных усмешак, штучных квят Жыцця імітацыя - Для каго прэзентацыя? Ўцякаць - а ці будзе хто шукаць? І ад каго мне ўцякаць? Калі не ад самога сябе Каб не дарма быў пабег Дзіўна хваліць Бога штодня І ноччу за праўду забіваць Шукаем вінаватых Дзе заўгодна, толькі не ў сабе Потым у спіну ўсім пляваць - Нельга за гэта "дзякуй" сказаць І ненавідзім быццам Мы за гэта цэлы свет Прывыклі ненавідзець тых, Хто марыць, каб больш шчасліва жыць Але яшчэ мацней Хто сваю мару здзейсніў, усіх Краіна з працягнутай рукой Што кінуў - не знойдзеш за спіной Хто вінаваты ў гэтым? Толькі людзі... Толькі мы...
7.
Praz vosień 03:35
Вецер нёс ўсё хутчэй Мой лісток ўсё вышэй Павольна праносіць Мой човен праз восень Насустрач чароўным, Каханнем раптоўным, Павольна праносіць Мой човен праз восень Неадкрытая зямля, Восеньскі чырвоны сцяг - Кропка накірунку І паратунку Ад позіркаў людзей Нібы доўгі нудны дзень Захапляе пакрысе, Пакуль дні мінаюць На паляванні За полымем ў вачах За полымем ў вачах Марыў уцячы з джунгляў гарадскіх, Абыякавых позіркаў людскіх Дзень змяняе ноч, ноч змяняе дзень - Усё больш і больш ледзьве жывых людзей Крылы за спіной, полымя ў вачах - Нібы ўсё памерла, ў думках нейкі жах Уцякаю я з нежывой зямлі, Дзе кіруюць вірам дурні-каралі Дзень за днём ідуць, ў галаве жывуць, Чую голас ў галаве забытых мар Гэта той музей, храм былых надзей Іх дарма гукаць - не вярнеш назад Нібы я знайшоў, тое, што даўно, Нібы кожны дзень, кожны дзень шукаў Кожны дзень - як падарунак лёсу Мой лісток нясе мяне далей і далей
8.

about

Другі альбом вілейскага рок-гурта Purple Sunset. У альбом увайшлі 8 песень, тры з якіх інструментальныя.
Музыка гурта ўвасабляе сабой спалучэнне арт-року, прог-року, альтэрнатыўнага року і не толькі, разбаўленае сынтэзатарамі і сэмпламі. Новы альбом гучыць крыху цяжэй за папярэдні, а песні сталі больш складанымі па структуры.
-Галоўны прынцып нашай музыкі - усе ідэі, якія ўзнікаюць у галаве, павінны гучаць максімальна натуральна. Поўная свабода, - адзначае вакаліст і клавішнік гурта Аляксей Клямята. - І нішто не павінна гэтай свабодзе замінаць.
Што датычыцца тэкстаў, то яны ўвасабляюць сабой разважанні і меркаванні наконт будучыні навакольнага свету і праблем, з якімі мы сутыкнемся ў будучыні. У тэкстах кранаюцца праблемы навукі, экалогіі, прамысловага росту, антываенная тэматыка. Што ў далейшым нас чакае - барацьба за выжыванне, жывёльнае змаганне за месца пад сонцам і рабаванне планеты альбо квітнеючы сусвет, дзе людзі і нацыі паважаюць і трымаюцца адзін аднаго ў барацьбе з глабальнымі выклікамі - залежыць толькі ад нас.

Free download link inside (MP3): yadi.sk/d/h2JJVXN9Pf_7fQ

credits

released October 9, 2018

Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming
Mikałaj Sviatocha - guitars, bass guitar (tracks 2, 5-6, 8), backing vocals
Arciom Charužy - bass guitar (tracks 1-4, 7), backing vocals, co-lead vocals (track 7)

Lyrics by Alaksiej Klamiata
Music by Alaksiej Klamiata (tracks 1, 3-6, 8), Mikałaj Sviatocha (tracks 2, 4, 8), Arciom Charužy (tracks 1 & 7)
Arrangements by Purple Sunset
Production, recording, mixing & mastering by Alaksiej Klamiata
Artwork by Vieranika Charužaja, Mikałaj Sviatocha, Alina Hryb
Model: Viktoryja Kiezik

license

all rights reserved

tags

about

Purple Sunset Vileyka, Belarus

Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.

contact / help

Contact Purple Sunset

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Purple Sunset, you may also like: