З апошніх сіл спрабую ўхапіцца я
За белы дырыжабль майго жыцця
Спрабую я паспець - не дастае рука
Вецер, дапамажы самім сабою стаць
Як проста застацца тут,
У зоне камфорту, дзе мой дом
Што даказваць і каму,
Калі сам сабе я цар і Бог?
Навошта мне гэты свет,
Дзе маланкі і рабаўнікі,
Ці машына дзе саб'е,
Пакуль збіраў касыя позіркі
Белы дырыжабль, ты ляці
Хваляй надзеі накрый родныя мясціны
Белы дырыжабль, ты ляці
Хваляй надзеі накрый родныя мясціны
Як проста застацца тут
І сваё каханне не знайсці,
Водар кветак не адчуць,
Не сустрэць світанне ля ракі,
На канцэрце не сыграць,
Не пажаць сяброўскую руку...
Прагу да жыцця не стрымаць,
Як адчування, што знойдзе мяне цуд
Белы дырыжабль, ты ляці
Хваляй надзеі накрый родныя мясціны
Белы дырыжабль, ты ляці
Хваляй надзеі накрый родныя мясціны
Часам нібы знікнуць хочам
У зоне свайго камфорту
Не думаць ні аб чым.
І будзе ісці
Жыццё міма нас
Каб да неба нам узняцца,
Трэба шмат разоў упасці
Выбар за табой,
Сябар мой
Мы ня будзем маладзець
Праз акіян у навальніцу
Дзе мой бераг, каб прыбіцца?
Дзе я патрэбен
Дзе мяне сустрэнуць
Каб жыць, а не існаваць
Збавіцеляў мы ўсё чакаем
Збавіцелі - гэта мы самі
Вораг мой - гэта я,
І доўга як
Ішоў да разумення
credits
from Vostraŭ adzinoty,
released April 21, 2020
Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming
Mikałaj Sviatocha - guitars, bass guitar
Arrangements by Purple Sunset
Lyrics by Alaksiej Klamiata
Music by Alaksiej Klamiata
Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.
The Long Island metal band's third album etches arena-sized hooks into their jagged compositions, deftly balancing experimental and poppy inclinations. Bandcamp Album of the Day May 12, 2022
Roaring space rock from this London group, with every instrument turned up to 10, and all of the songs reaching stunning crescendos. Bandcamp New & Notable Nov 9, 2019