Скрозь люстэрка сямі азёр,
Я вандрую скрозь сем вятроў
Дзе знайсці аблічча сваё?
Хуткае, як гульня, жыццё
Толькі крануў - а яно ўсё далей
На крыле мары я лячу
Пралятаю усю зямлю
І паўсюль, як грыбы, хмарачосы
Ўсё вышэй ад зямелькі ўзносяць
Як тут Бог усё за тыдзень стварыў?
Слугі сталі і машын
Кілеры маёй душы
Прывялі мяне ў дзіўны край,
Нашае будучыні храм
Каб паказаць стварэнне людзей
Справядлівы свет марыў я знайсці
Ногі збіў, не ведаючы, куды ісці
Каб у гэтым краі сонца знайсці
Ні грошай, ні кахання, толькі прывідны боль
Сонца быццам электрычным прамянём
Гуляе са мной
Зазірні ў край невядомы, кранаючы будучыню
Я з анёламі і чарцямі блукаў
Сваю мрою я ля небакраю гукаў
Разам з рэхам крычаў
Хваробы, бедната... палае зямля
Магчыма, ёсць зямнога раю абсяг...
На раскалённых вуглях
Зазірні ў край невядомы, кранаючы будучыню
Замкі з крышталя, нібы з дзіцячых мрой
Сасулькі да зямлі, скавана ўсё ільдом
Нібы шкляной плітой
Нафты больш няма ў жылах пад Зямлёй
Не цячэ па ім Зямлі-матулі кроў
Чорная кроў
Зазірні ў край невядомы, кранаючы будучыню
Толькі зоркі нам пакажуць новы шлях
Калі будзе той, гатовы хто шукаць
Як у фільме жахаў
Кажуць, што фантастыка ўжо за вакном
Холаду Галактыка ідзе вайной
Вітайце гаспадароў!
Зазірні ў край невядомы, кранаючы будучыню
credits
from Vostraŭ adzinoty,
released April 21, 2020
Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming
Mikałaj Sviatocha - guitars, bass guitar
Arrangements by Purple Sunset
Lyrics by Alaksiej Klamiata
Music by Mikałaj Sviatocha, Alaksiej Klamiata,
Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.
The Long Island metal band's third album etches arena-sized hooks into their jagged compositions, deftly balancing experimental and poppy inclinations. Bandcamp Album of the Day May 12, 2022
Roaring space rock from this London group, with every instrument turned up to 10, and all of the songs reaching stunning crescendos. Bandcamp New & Notable Nov 9, 2019