We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Na łancuhu

from Vostraŭ adzinoty by Purple Sunset

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

lyrics

Дзецям дарослымі хочацца стаць
Хочаць дарослыя ў дзяцінства назад
Быць непасрэднымі, верыць у дабро
Забыць ўсе праблемы - для цябе ўсё вакол

Каб застацца на месцы, бяжым мы хутчэй
І будзе тут цесна, як станем сталець
Лягчэй жыць і марыць, чым марыць, каб жыць
Імгненне, як птушка, так хутка ляціць
Цяпер ты дарослы,
Цяпер гэта твой ўласны свет!

Працуеш за ежу
Каменныя межы
Кватэры належаць
Навінам нясвежым
Напэўна, не верыш
Ніяк не праверыш
Што больш не умееш
Ты думаць
Працуеш за ежу
Каменныя межы
Кватэры належаць
Навінам нясвежым
Напэўна, не верыш
Ніяк не праверыш
Што больш не умееш
Ты думаць і перажываць

Думаць больш не трэба
Рот зашыюць табе
Навучаць жыць правільна
Свет вакол чужы
Складана становіцца жыць
Па іх правілам
Нас сутыкнулі ілбамі
Мы гэтаму рады
Мы больш не злосныя
Не адчуем эмоцый
Кінулі нам костку -
І выбух моцны
Накрые ўсё вакол...

Сам па сабе ты ў той барацьбе
За ідэалы, ў якія ты верыў
Мары давалі надзею табе
Што не дарма тваё сэрца б'ецца
Людзі - як слоік, што у дзяцінстве пусты
Як выйдзе ў свет, ён напоўніцца брудам
Вароты зачынены, палаюць масты
Цяпер ты дарослы, цяпер ты
На ланцугу

Мы запавет, што продкі пакінулі нам, забылі
Каб дыхаць лягчэй, чым учора, патрэбны ўспаміны
Нам сцерлі пачуцці, сцерлі боль, пакінулі слова
Жалезнае сэрца нібыта смяецца, і слёзы ўсе ссохлі
Ланцуг забабонаў, абмежаванняў, стэрэатыпаў
Шмат бессэнсоўных устояў, нібы лавіна
Чалавецтва часу калясніцу рухаць павінна
Замест таго з ключом у кішэні сядзім мы
На ланцугу
На ланцугу

Паўсюль хмарачосы
Да неба ўзносяць як мага далей
Дай мне слова добрае -
І загояцца раны мае
Мара як гарызонт,
Дакранешся - а яго няма
Дзе ноч - там світанне
Дачакайся яго, не ўцякай

Сустрэнь світанне
З празрыстай душою, свабодай ў вачах
І сонца ўстане,
Што бачыла ў свеце раскажа нам
Дазволь у крыніцу
Лясной люстэрка паглядзець
Назад у дзяцінства
Так хочацца на крылах лясной птушкі мне паляцець!

credits

from Vostraŭ adzinoty, released April 21, 2020
Lineup:
Alaksiej Klamiata - lead & backing vocals, keyboards, programming
Mikałaj Sviatocha - guitars, bass guitar

Arrangements by Purple Sunset
Lyrics by Alaksiej Klamiata
Music by Alaksiej Klamiata, Mikałaj Sviatocha

license

all rights reserved

tags

about

Purple Sunset Vileyka, Belarus

Purple Sunset is a Belarusian rock band formed in 2013. The band's music is characterised by a fusion of art rock, progressive rock, hard rock, heavy metal, alternative rock & electronic rock. The primary language of lyrics is Belarusian.

contact / help

Contact Purple Sunset

Streaming and
Download help

Report this track or account

If you like Purple Sunset, you may also like: